Стваральнікі “Гульні тронаў” здымуць новыя “Зорныя войны”

Стваральнікі “Гульні тронаў” здымуць новыя “Зорныя войны”

Стваральнікі папулярнага тэлесерыяла “Гульня тронаў” Дэн Вайс і Дэвід Беніёф здымуць новыя “Зорныя войны”. Але яны не будуць сюжэтна звязаныя з папярэднімі трылогіямі, у тым ліку і з фільмам “Сола. Зорныя войны: Гісторыі”, які з’явіцца ў пракаце ў канцы траўня 2018 года. Тэрміны выхаду новых “Зорных войнаў” пакуль невядомыя. Праца над імі пачнецца пасля заканчэння працы над фінальным сезонам “Гульні тронаў”, які мусіць выйсці ў красавіку 2019-га, інфармуе сайт meduza.io.

Беніёф і Вайс прызнаюцца, што адначасова ганарацца магчымасцю папрацаваць над “Зорнымі войнамі” і крыху напалоханыя адказнасцю.

Стваральнікі “Гульні тронаў” здымуць новыя “Зорныя войны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі