Правы на дыстрыбуцыю фільма пра беларускія рэпрэсіі купіла вядомае міжнароднае агенцтва

Андрэй Куціла

Андрэй Куціла / Еўрарадыё

Правы на фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы "Лісты" (замежная назва праекта — Letters From the Silenced Country) купіла міжнароднае агенцтва па дыстрыбуцыі дакументальнага кіно Filmotor. Гэта адбылося напярэдадні прэм'еры стужкі на Венецыянскім кінафестывалі, піша выданне Variety.

Фільм заснаваны на перапісцы палітвязняў са сваякамі і расказвае аб рэпрэсіях у Беларусі. Стужка здымалася некалькі гадоў. Сярод герояў — загінулы за кратамі Вітольд Ашурак, а таксама людзі, якія пакінулі Беларусь.

На Венецыянскім кінафестывалі фільм пакажуць у пазаконкурснай праграме.

Filmotor будзе прадстаўляць карціну на сусветным рынку — будзе прадаваць правы на паказ тэлеканалам і прасоўваць фільм на кінафестывалях.

Заснавальніца і дырэктарка кампаніі па продажах і фестывальным прасоўванні Мікаэла Чайкова заявіла, што Куціла з дапамогай анімацыі, архіўных матэрыялаў і асабістай перапіскі герояў стварыў пранізлівы вобраз чалавечай годнасці перад абліччам дыктатуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.