Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі. Стрым з яго аўтарам Андрэем Куцілам
Дакументаліст Андрэй Куціла падчас Венецыянскага кінафестывалю / A. Kalka / La Biennale di Venezia
Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду Impact Golden Globes за моцны грамадскі ўплыў.
Што пра фільм піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Як “Лісты” падпольна здымалі ў Беларусі — і перадавалі за мяжу зняты матэрыял? Як аўтар знайшоў сярод тысяч лістоў палітвязняў патрэбныя для праекта гісторыі? Ці змогуць фільм пабачыць самі беларусы?
На ўсе пытанні ў ютуб-эфіры Еўрарадыё адкажа сам аўтар фільма Андрэй Куціла.
Стрым з кінематаграфістам распачнецца ў 11 гадзін па мінскім часе. Падключайцеся да прагляду і задавайце аўтару свае пытанні, калі тое для вас бяспечна.