Як сустрэць Новы год са спецназам, у чырвоных трусах і на могілках?!

121228_eurafokus.mp3

Не так даўно Еўрарадыё распавядала, куды беларусы
едуць сустракаць Новы год. Цяпер мы вырашылі даведацца, якія традыцыі, акрамя
звычайных шпацыраў і шопінгу, замежныя краіны могуць прапанаваць беларусам у
навагоднюю ноч.

Напрыклад, цікавы звычай існуе ў Даніі. Тут прынята закідваць дзверы
сваіх сяброў посудам, які адмыслова для гэтага збіраецца на працягу года. Таму
горы разбітых кубкаў і талерак на парозе 1-га студзеня датчаніна не здзіўляюць
— а толькі гавораць пра тое, што ў яго шмат сяброў.

Калі ўвесь свет выходзіць на вуліцу, каб сустрэць
Новы год, жыхары прыгарада Ёханэсбурга
Хілбро
ў прынцыпова застаюцца дома. І пазбаўляюцца ад непатрэбных рэчаў,
якія наўпрост выкідаюць з вокнаў шматпавярховак. Гэта заўсёды напружаная ноч
для паліцыі, якая задзейнічае спецназ і нават верталёты.

Падобная традыцыя ёсць і ў Італіі. Хаця, хутчэй, гэта толькі легенда для прыцягнення турыстаў,
а традыцыі іншыя. Напрыклад, апранаць чырвонае адзенне. Можна нават на вуліцы
сустрэць паліцэйскага ў чырвоных шкарпэтках. І такая сустрэча павінна прынесці
ўдачу.

А ў Бразіліі,
Мексіцы і Балівіі
апранаюць чырвоную ніжнюю бялізну. Асабліва калі хочуць
знайсці каханне. У той час як жоўтая бялізна азначае жаданне грошай і здароўя.

У сваю чаргу ў Венесуэле
тыя, хто хочуць мець грошы, мусяць мець “салідны рахунак” падчас навагодняга
застолля. А жадаючыя вандраваць мусяць выйсці з дома з якой-небудзь валізкай.

У шатландскім Эдынбургу,
у раёне моста Форт-Брыдж, каля тысячы смельчакоў скачуць у ледзяную раку.

У швейцарскім гарналыжным курорце 1 студзеня
праводзяць “парасячыя скачкі”. 10 маленькіх парасят спаборнічаюць паміж сабой.
Пераможца “вызваляецца” ад долі трапіць на каўбасную фабрыку.

Цікава, што не паўсюль Новы год з’яўляецца вясёлым
святам. Так, у чылійскім горадзе Тулка
людзі праводзяць гэты дзень на могілках са сваімі памерлымі сваякамі.
Мерапрыемства збірае каля 5 тысяч чалавек штогод.

А вось у Вялікабрытаніі
таксама не ўсе раздзяляюць святочныя навагоднія эмоцыі. Згодна з апытаннямі,
трэць брытанцаў апоўначы 31-га снежня знаходзяцца ў сваіх ложках.

Выкарыстаная інфармацыя і фота: cnn.comurbantitan.comsquidoo.comtheafricareport.comcornelvanheerden.blogspot.comonthesnow.co.uk