У рэгіёнах таксама судзяць удзельнікаў "маўклівай акцыі"

Гэта Белас, Усціменка, Паноў, Самародаў, Ярмоленка. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве. Мінулую ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, перадае Радыё "Свабода".


У Салігорску прызначаныя суды над затрыманымі Андрусём Тычынам, Валянцінам Федзюком, братамі Іванам і Іллём Шыламі ды іх бацькам Уладзімірам. Іх вінавацяць у лаянцы матам і ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі. Усе пяцёра правялі ноч за кратамі. 


У Брэсце суды пачнуцца 1 ліпеня. Пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях складзеныя на 53 чалавек. Агулам жа затрыманых у Брэсце, па звестках праваабаронцаў, было 75 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі