Мінюст: За тое, каб стаяць на плошчы і не парушаць парадак, адказнасці няма

Пляскаць у ладкі таксама не супрацьзаконна. Аднак доўгія і беспрычынныя апладысменты — "гэта пытанне да вузкіх спецыялістаў, у якіх, магчыма, з'явіцца жаданне праверыць стан здароўя", — сказаў міністр.

Іншая справа — калі вялікая група людзей, знаходзячыся на плошчы, будзе "проста стаяць" ці "проста пляскаць". "Тут, на маю думку, як раз і сканчаецца іх свабода і пачынаецца свабода тых, хто вяртаецца з працы ці прыйшоў на плошчу адпачыць ці пагуляць з дзецьмі. Ім гэты натоўп перашкаджае", — цытуе міністра агенцтва БелТА.

У гэтым выпадку дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія прапануюць людзям "проста пастаяць" ці "проста папляскаць" у іншым месцы, не перашкаджаючы людзям. Калі ж тыя, хто будуць пляскаць у далоні, адмовяцца — міліцыянты могуць затрымаць чалавека за парушэнне грамадскага парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі