Вы тут

Прэс-сакратарка Мінсельгасхарча абмацюкала журналіста "Нашай нівы" (аўдыё)

Тое самае фота, што выклікала скандал

Прэс-сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Зінаіда Берашчэнка абмацюкала журналіста "Нашай нівы", які звярнуўся па каментар. 

Выданне звярнула ўвагу на фотаздымак намесніка міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло на барысаўскім прадпрыемстве "Здравушка". Чыноўнік выклаў у сацсеткі фота, дзе ён пазіруе ў майцы з надпісам "Russia". Пасля таго, як фотка разляцелася па СМІ, Брыло закрыў свой акаўнт.

"Наша ніва" затэлефанавала ў Міністэрства, каб больш падрабязна даведацца пра сітуацыю. Першы раз прэс-сакратарка паабяцала ўдакладніць звесткі ў намесніка міністра, а ў другі — абмацюкала журналіста. 

Выданне прыводзіць гутарку даслоўна. Еўрарадыё публікуе самую скандальную частку размовы: 

"НН": Зінаіда Яўгенаўна, добры дзень яшчэ раз, Дзмітрый Панкавец з "Нашай Нівы". Скажыце, не атрымалася ў Ігара Вячаслававіч спытаць?

Зінаіда Берашчэнка: Паслухайце, гэта не тая тэма, якую вы спрабуеце палітызаваць. Перастаньце вы займацца гэтай х***ёй, дзе ёй не трэба займацца.

"НН": Э…

ЗБ: Я вам кажу: з’ездзіце вы лепш у калгас, так, зрабіце вы добры матэрыял пра пасяўную, пра тых мужыкоў, якія прыходзяць дадому толькі папіць чай ці яшчэ што. Хопіць палітызаваць. Скажыце, якую ідэалогію вы закладаеце? Памяняць настроі людзей?

"НН": Якія настроі?

ЗБ: На***уй вам той каментар?

"НН": Стоп, бо гэта беларускі чыноўнік, якія ходзіць у майцы іншай дзяржавы.

ЗБ: Вам якая справа, у чым ён ходзіць?