Польскае войска перакінула баявыя верталёты бліжэй да мяжы з Беларуссю

"Верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою" / twitter.com/MON_GOV_PL/

"Верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою" / twitter.com/MON_GOV_PL/

Польскае войска перакінула баявыя верталёты бліжэй да мяжы з Беларуссю — на тэрыторыю Падляшскага ваяводства. Пра гэта паведаміў інспектар па навучанні Генштаба Узброеных сіл Польшчы генерал Марэк Сакалоўскі. Паводле яго слоў, некаторыя пілоты маюць вялікі вопыт, раней яны прайшлі Афганістан і Ірак, паведамляе tvp.info.

Сакалоўскі кажа, што для верталётаў вызначаныя дзве пазіцыі, яны знаходзяцца "ў рэжыме неадкладнага рэагавання" на магчымыя трывожныя падзеі на мяжы з РБ. "Верталёты ўзброеныя і гатовыя да бою", — дадае генерал.

Баявыя верталёты былі перакінутыя да мяжы з Беларуссю ў рамках узмацнення аховы мяжы. Прычынай стала парушэнне двума беларускімі верталётамі мяжы з Польшчай 1 жніўня. Праўда, у Мінску ўпарта адмаўляюць гэты факт. У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь, а ў МЗС РБ — часовага паверанага ў справах Польшчы. Варшава паведаміла пра здарэнне ў NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі