Шэры кардынал, альбо Як замежніку пабудаваць бізнес-імперыю ў Беларусі — эфір
Ілюстрацыя / buromedia.io
Пабудаваць бізнес, і нават цэлую бізнес-імперыю, могуць і замежныя прадпрымальнікі. Здавалася б, гэта нармальна для любой краіны з рынкавай эканомікай. Іншая справа — Беларусь, дзе эканоміка, нібыта рынкавая, але палітычны рэжым мае свае… асаблівасці. І асаблівасць у тым, што любы буйны бізнес у Беларусі можа існаваць, калі тым ці іншым чынам звязаны з “сям’ёй”. Не абмінуў гэты лёс і румынскага бізнесмена Віталіе Буздугана, якому належыць асноўная доля як мінімум у 15 кампаніях, што працуюць у сферах медыцыны, будаўніцтва, тэхналогій, турызму, сельскай гаспадаркі і культуры. Як высветлілі расследавальнікі з “Бюро Медыя”, кампаніі яго беларускай бізнес-імперыі звязаны з бізнесоўцам Аляксандрам Зайцавым, які знаходзіцца пад санкцыямі як спонсар Лукашэнкі, а таксама з Ігарам Рачкоўскім — экс-кіраўніком Дзяржпагранкамітэта і з даўнім сябрам Віктара Лукашэнкі.
Хто ж такі Віталіе Буздуган, як ён апынуўся ў Беларусі і дамогся тут такіх поспехаў? Ці магчыма без сувязяў з Лукашэнкам ці набліжанымі да яго людзьмі пабудаваць буйны бізнес у Беларусі, і чаго гэта каштуе прадпрымальніку? Што звязвае беларускі бізнес румынскага прадпрымальніка з Расіяй, і як на працу гэтай бізнес-імперыі ўплываюць заходнія санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі ў 14.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.