Якім чынам суд у Гаазе разлічвае ўсадзіць Лукашэнку на лаву падсудных — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі. Размова ідзе найперш пра злачынствы супраць чалавечнасці. “Расследаванне ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя заявы аб здзяйсненні злачынстваў у Беларусі з 1 траўня 2020 года, як у мінулым, так і ў сучаснасці, калі хаця б адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі звароту і юрысдыкцыйнай базай", — паведамляюць у МКС. А ў гэты ж час рэпрэсіі і пераслед па палітычных матывах у Беларусі працягваюцца, а беларусы дыяспары ў чаканні візіту ў Мінск Джона Коўла рыхтуюцца прымаць новую групу дэпартаваных палітвязняў.

Што для Лукашэнкі азначае рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда, і якім чынам падзеі будуць разгортвацца далей? Чаго чакаць ад прыезду 19 сакавіка ў Мінск Джона Коўла, і ці варта спадзявацца, што вызваленым будзе сапраўды дадзена магчымасць застацца ў Беларусі? Што стаіць за прызначэннем на кіруючую пасаду ў Купалаўскі тэатр расійскага рэжысёра, і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка ў 17:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.