Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўзнагароджана прэміяй імя Вацлава Гаўла

Палітзняволеная Марыя Калеснікава ўзнагароджана прэміяй імя Вацлава Гаўла

Беларуская палітзняволеная Марыя Калеснікава ўзнагароджана прэміяй імя Вацлава Гаўла. Яна ўручаецца Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы за выдатныя заслугі па абароне правоў чалавека. Ад імя Калеснікавай прэмію атрымала яе сястра Таццяна Хоміч.

Каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыя Калеснікава 6 верасня 2021-га была асуджаная ў Беларусі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны", "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Сваёй віны Калеснікава не прызнала.

Прэмія ўручаецца з 2013 года. Яна заснавана ў гонар вядомага чэшскага дысідэнта, прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Першым яе атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі