Палітвязня Ігара Банцара адпраўляюць з Гродна на "хімію" ў Віцебск

Палітвязня Ігара Банцара адпраўляюць з Гродна на "хімію" ў Віцебск

Палітвязня Ігара Банцара адпраўляюць з Гродна на "хімію" ў Віцебск. Гродзенскі музыка вясной быў асуджаны на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Як паведамляе "Белсат", да 17 чэрвеня Банцар мусіць прыехаць у папраўчую ўстанову № 9.

Ігар Банцар быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года за правядзенне перформансу — танцаваў перад аўтамабілем міліцыі без... штаноў. Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя як хуліганства. За кратамі Банцар больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку. У сакавіку 2021-га яго прызналі палітвязнем.

Падрабязна пра яго справу — на сайце праваабаронцаў.

Палітвязня Ігара Банцара адпраўляюць з Гродна на "хімію" ў Віцебск
@belsat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі