Вы тут

Ігар Банцар і Юлія Бодак прызнаныя палітвязнямі

Ігар Банцар у судзе

Ігар Банцар і Юлія Бодак прызнаныя палітвязнямі, паведамляе spring96.org. Беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення, спынення крымінальнага пераследу.

Жыхарка Брэста Бодак абвінавачваецца ў "хуліганстве" (ч. 2 арт. 339 КК) — з групай іншых грамадзян вырабіла пудзіла "прадстаўляючы яго перад грамадзскасцю як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", і павесіла на дрэве. На далучаных аркушах паперы было напісана "скраў галасы" і "асудзіў невінаватых". Юлія Бодак знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Жыхар Гродна, рок-музыка і грамадскі дзеяч Банцар таксама абвінавачваецца ў "хуліганстве" (ч. 1 арт. 339 КК) — у кастрычніку 2020-га правёў перформанс "у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі". Ён знаходзіцца пад вартай, з 3 сакавіка трымае сухую галадоўку. У Ленінскім судзе Гродна праходзіць суд над Ігарам Банцарам, яму пагражаюць тры гады зняволення.

У Беларусі ўжо 287 палітвязняў.

@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.