Вы тут

Не знайшлі прыкметаў раскаяння: мінскаму святару працягнулі забарону на служэнне

Аляксандр Шрамко / Еўрарадыё

Мінскаму святару Аляксандру Шрамко яшчэ на год працягнулі забарону на служэнне. Ён быў звольнены са сваёй пасады у 2018 годзе з-за публічнай крытыкі патрыярха Кірыла ў сацсетках. У лістападзе гэтага года Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы падоўжыла забарону на служэнне для святара яшчэ на год. Указ аб гэтым апублікаваны на афіцыйным сайце епархіі.

Прычынай для разгляду справы іерэя Аляксандра Шрамко стала прашэнне аб вяртанні яго да служэння. У пачатку лістапада яго справу разгледзела Епархіяльная рада:

"У ходзе праведзенай гутаркі з іерэем Аляксандрам, члены Епархіяльнай рады не знайшлі ў яго словах прыкмет шчырага раскаяння і дастатковых падстаў для аднаўлення ў иерэйскім служэнні", — паведамляецца ў апублікаваным ўказе з подпісам мітрапаліта Паўла.

Эпархіяльная рада вырашыла прызначыць Аляксандру Шрамко выпрабавальны тэрмін на адзін год і накіраваць у распараджэнне духоўніка Елісавецінскага манастыра ў Мінску. Па заканчэнні выпрабавальнага тэрміну — будзе паўторны разгляд аб магчымым вяртання іерэя Шрамко да святарства.