Надзеі Саўчанка пагражае пажыццёвае зняволенне

Надзеі Саўчанка пагражае пажыццёвае зняволенне

Дэпутата Вярхоўнай Рады, Героя Украіны Надзею Саўчанка ўзялі пад варту на 2 месяцы — да 20 траўня. Без права выйсці пад заклад. Такое рашэнне 23 сакавіка вынес Шаўчэнкаўскі раённы суд горада Кіева. Саўчанка інкрымінуюць цэлы шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта і “дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады”, і “тэрарыстычны акт”. Суддзя адзначыў, што дэпутату пагражае пажыццёвае зняволенне.

У судзе Надзея Саўчанка аб’явіла галадоўку, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі