Вы тут

Ва Украіне вызвалілі Надзею Саўчанка і Уладзіміра Рубана

Рубан і Саўчанка / УНІАН

Ва Украіне вызвалілі Надзею Саўчанка і Уладзіміра Рубана. Тэрмін знаходжання падазраваных у арганізацыі тэракту скончыўся 16 красавіка і яго не працягнулі (аднак на наступным судовым пасяджэнні 7 траўня падазраваных зноў могуць узяць пад варту), інфармуе hromadske.ua.

Саўчанка заявіла, што "будзе змагацца за Украіну" і даказваць, што невінаватая. Яе і Рубана затрымалі ў сакавіку мінулага года на Данбасе. Было заяўлена, што ў іх знайшлі арсенал зброі. Нібыта, рыхтаваўся дзяржаўны пераварот, і дэпутат Вярхоўнай Рады, Герой Украіны Надзея Саўчанка была яго арганізатарам. Парламент даў згоду на яе арышт.

Яшчэ падчас знаходжання за кратамі Надзея Саўчанка крытычна выказвалася пра Пятра Парашэнку, заклікала галасаваць за Уладзіміра Зяленскага. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 21 красавіка.