У Вярхоўнай Радзе Украіны арыштавалі дэпутатку Надзею Саўчанка

У Вярхоўнай Радзе Украіны арыштавалі дэпутатку Надзею Саўчанка

Дэпутатка Надзея Саўчанка была арыштаваная ва ўкраінскім парламенце. Яе павялі ў Галоўнае ўпраўленне СБУ у Кіеве і Кіеўскай вобласці. Перад гэтым Вярхоўная Рада Украіны дазволіла арышт Саўчанка. За тое, каб з яе зняць недатыкальнасць, 22 сакавіка прагаласаваў 291 дэпутат, за дазвол на затрыманне — 277, за арышт — 268, інфармуе hromadske.ua. Перад галасаваннем выступіў генеральны пракурор Юрый Луцэнка. Ён паказаў у сесійнай зале фільм з нібыта доказамі таго, што Саўчанка вывозіла зброю з самаабвешчаных рэспублік “для тэракту ў Кіеве” (для нападу на ўрадавы квартал, на парламент). Пагроза была для прэзідэнта Пятра Парашэнкі, сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандра Турчынава, міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

Надзеі Саўчанка 36 гадоў. Яна — Герой Украіны. У 2014-2016 гадах знаходзілася ў зняволенні ў Расіі, была асуджана там на 22 гады зняволення, нібыта, за дачыненне да гібелі на Данбасе расійскіх журналістаў. У траўні 2016-га Уладзімір Пуцін памілаваў Надзею Саўчанка і яна вярнулася на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі