Вы тут

Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку. Такім чынам яна пратэстуе супраць бяздзейнасці ўкраінскай улады ў справе вызвалення украінцаў з палону, перадае УНІАН.

Пра сваё рашэнне яна абвясціла на на прэс-канферэнцыі 2 жніўня. Саўчанка так патлумачыла свае матывы: "Я выпрабавала шмат метадаў змагацца за хлопцаў, як змагаўся за мяне свет. Цяпер буду змагацца за іх так, як змагалася за сябе я. Адным з механізмаў паскарэння майго вызвалення быў пратэст голадам на бяздзейнасць ўкраінскай улады".

Па словах Саўчанкі, яна будзе галадаць "да дня станоўчага выніку".