Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 18% гадавых

Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 18% гадавых

Нацыянальны банк Беларусі з 17 жніўня зніжае стаўку рэфінансавання да 18% гадавых. На сённяшні дзень яна складае 20%. З 25% да 23% гадавых зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, гэтыя рашэнні былі прынятыя 3 жніўня праўленнем і камітэтам па манетарнай палітыцы пасля аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, сітуацыі на валютным і фінансавым ранках краіны, стану плацёжнага балансу. Зніжэнне працэнтных ставак мусіць палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананню крэдытных абавязацельстваў перад банкамі. Такім чынам будуць зменшаныя рызыкі для фінансавай стабільнасці.

Пра тое, як мянялася стаўка рэфінансавання ў Беларусі за апошнія 25 гадоў, гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі