На відэа трапіла, як мяжу Літвы і Беларусі "патрулюе" ваўчыная зграя

На відэа трапіла, як мяжу Літвы і Беларусі "патрулюе" ваўчыная зграя

На відэа трапіла, як мяжу Літвы і Беларусі "патрулюе" ваўчыная зграя. Восем ваўкоў прайшлі каля камеры назірання літоўскіх памежнікаў — уздоўж агароджы з калючага дроту.

Літоўскія памежнікі нярэдка выкладваюць у інтэрнэт відэа з жывёламі, якія з'яўляюцца на мяжы з Беларуссю. Напрыклад, восенню 2018-га яны зафіксавалі, як зграя ваўкоў збегла з Літвы ў Беларусь. Тое самае тады зрабілі і восем авечак. А аднойчы уначы беларуска-літоўскую мяжу "патруляваў" мядзведзь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі