Зграя ваўкоў збегла з Літвы ў Беларусь (відэа)

Зграя ваўкоў збегла з Літвы ў Беларусь (відэа)

Зграя ваўкоў збегла з Літвы ў Беларусь. Гэта трапіла на відэа, якое змясцілі на сваёй старонцы ў Facebook літоўскія памежнікі. Цікава, што ваўкі пераходзілі "нелегальна" мяжу па адным. Пяць драпежнікаў збеглі ў нашу краіну, а вось шосты перадумаў і застаўся на літоўскім баку мяжы.

Як інфармуе "Беларусь сегодня", навукоўцы кажуць, што прычынай міграцыі ваўкоў можа быць пошук ежы, альбо ўцёкі ад больш моцнай зграі. Таксама невыключана, што з Літвы збеглі маладыя ваўкі, якія шукаюць новую тэрыторыю.

Найчасцей ваўкі пераходзяць беларуска-літоўскую мяжу ў Астравецкім і Пастаўскім раёнах. Прычым у абодвух накірунках. Пры гэтым міграцыя драпежнікаў на папуляцыю ваўкоў у Беларусі не ўплывае. Іх налічваецца каля паўтары тысячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі