Не будзе каму працаваць — масавыя праверкі на Мазырскім НПЗ скончыліся нічым

Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ / mnpz.by

Масавыя праверкі работнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода скончыліся нічым.

У чэрвені паведамлялася, што на прадпрыемства прыйшлі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Яны цікавіліся замежнымі камандзіроўкамі работнікаў. Пад падазрэннем сілавікоў тады аказаліся каля 400 работнікаў завода, якія ездзілі ў камандзіроўкі за мяжу цягам апошніх гадоў. Іх падазравалі ў неапраўданай растраце сродкаў прадпрыемства.

Як даведалася выданне "Флагшток" ад крыніцы, звязанай з прадпрыемствам, крымінальныя справы па выніках праверкі вырашылі не пачынаць. Выявілася, што пры ўмове прыцягнення да адказнасці ўсіх падазраваных на НПЗ з'явіцца дэфіцыт кваліфікаванага персаналу.

Справу "замарозілі", але работнікам далі зразумець, што ў любы момант могуць аднавіць расследаванне і ўжыць меру стрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.