Талібы ў Мінску, БПЛА выбухае ў Жлобіне, а Лукашэнку дараць аўтамат — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
З Кабула ў Беларусь прыбыла ўрадавая дэлегацыя талібаў. Па запрашэнні афіцыйнага Мінска яны будуць удзельнічаць у другім пасяджэнні Сумеснай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве паміж Афганістанам і Беларуссю. Дэлегацыю ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі, ірыгацыі і жывёлагадоўлі Маўлаві Атаўла Амары. У гэты ж час Лукашэнка наведвае завод па вырабе зброі і кажа пра жаданне міру ды добрасуседства…
Чым адметны візіт дэлегацыі талібаў і на якое супрацоўніцтва з Кабулам Мінск разлічвае? Ці ёсць сувязь паміж выказваннем Лукашэнкі пра імкненне да міру і нежаданне ваяваць ні з расіянамі, ні з украінцамі і словамі пасла Чарнагора пра магчымасць сустрэчы і перамоў з Лукашэнкам прадстаўнікоў кіраўніцтва Украіны? Што адбываецца з “саюзным будаўніцтвам” сёння і ці атрымліваецца ў Вашынгтона “хоць крыху адцягнуць Лукашэнку ад Масквы”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.