Бяздомныя сабакі трымаюць у страху цэлыя двары ў Мазыры
Сабака, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Мазыры бяздомныя сабакі трымаюць у страху цэлыя двары. Пра гэта адзін з жыхароў горада расказаў на асабістым прыёме у старшыні аблвыканкама Івана Крупко, заўважыла выданне "Штодзень".
Мужчына паказаў відэа з сабакамі і паведаміў, што яго дачка пацярпела ад іх нападу. Сям’я неаднаразова звярталася ў службу 115, але сітуацыя не змянілася.
У каментары рэгіянальнаму тэлеканалу начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Соцкі прызнаў: "Сабакі бегаюць непадалёк ад школы". Ён паабяцаў прыняць усе магчымыя меры і заявіў, што праблема пад кантролем кіраўніцтва вобласці.