На "Славянскім базары" Лукашэнку падарылі пояс-абярэг (фота)

На "Славянскім базары" Лукашэнку падарылі пояс-абярэг (фота)

12 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця XXVII Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Там яму падарылі пояс-абярэг. Такім чынам кіраўніку дзяржавы аддзячылі за тое, што ён у свой час захаваў фестываль, інфармуе БЕЛТА.

Сёлета Лукашэнка ўжо атрымліваў абярэг — грамнічную свечку (на цырымоніі ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу). А чаго толькі не дарылі раней! Гэта і аўтамат Калашнікава, і пісталеты "Маўзер" і ТТ, цяльняшка і баявы нож. Былі і жывыя падарункі, напрыклад, карова, якую кіраўнік дзяржавы два гады таму атрымаў у Маларыцкім раёне. Сёлета яшчэ быў партрэт, складзены з яго ж словаў. Звычайна Аляксандр Лукашэнка перадае падарункі ў музей беларускай дзяржаўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі