Міністр абароны падарыў Лукашэнку аўтамат Калашнікава (фота, відэа)

19 лютага падчас наведвання Міністэрства абароны Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак аўтамат.

Як інфармуе БЕЛТА, падарунак у спецыяльным футарале паднёс міністр абароны Андрэй Раўкоў. Міністр адзначыў, што гэта надзейная правераная на працягу ўжо некалькіх дзесяткаў гадоў зброя. Таксама ён паведаміў, што аўтамат Калашнікава запатрабаваня ў войсках многіх краін свету.

"Добрая зброя. Мая", — сказаў Лукашэнка, прымаючы падарунак.

Ён дадаў, што гатовы стаяць у першых шэрагах тых, хто абараняе краіну: "Вы павінны ведаць: у неабдуманыя, непатрэбныя для краіны авантуры я вас ніколі не ўцяну. Але калі давядзецца абараняць сваю зямлю і стаяць спінай да спіны, плячом да пляча, вы можаце быць упэўненыя, што мяне вы там ўбачыце ў першых шэрагах".

Нагадаем, што тыдзень таму інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падараваў аўтамат прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі. А ў 2009 годзе стала вядома, што тагачасны прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падараваў залаты пісталет малодшаму сыну Лукашэнкі — Мікалаю.

Фота — БЕЛТА і СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі