Лукашэнку падарылі пісталет "Маўзер" (відэа)

Лукашэнку падарылі пісталет "Маўзер" (відэа)

Кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку падарылі пісталет "Маўзер". Гэта адбылося падчас наведвання Лукашэнкам вайсковага палігона Абуз-Лесноўскі непадалёк ад Баранавіч.

Пісталет кіраўніку краіны прэзентавалі ў адмысловым футляры з эмблемай Заходняга аператыўнага камандавання, невялічкі кавалак відэа з уручэннем падарунка трапіў у выпуск навінаў тэлеканала ОНТ.

Пісталет "Маўзер" распрацавалі ў канцы 19 стагоддзя ў Германіі. Асабліва папулярным у Беларусі, Расіі і Украіне ён стаў падчас Грамадзянскай вайны, пасля якой да ўлады ў Расіі прыйшлі бальшавікі. На сёння гэтая зброя стала фактычна сувенірнай, яе не выкарыстоўваюць па прызначэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі