У Маларыцкім раёне Лукашэнку падарылі... карову

У Маларыцкім раёне Лукашэнку падарылі... карову

У Маларыцкім раёне Аляксандру Лукашэнку падарылі... карову. Адбылося гэта 15 жніўня падчас наведвання кіраўніком дзяржавы адной з фермаў сельгаспрадпрыемства "Савушкіна". Як адзначае БЕЛТА, згаданая карова — вынік уласнай племянной работы прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы з удзячнасцю прыняў такі падарунак. Як вядома, у яго ёсць асабістая падсобная гаспадарка, пра якую ён неаднойчы расказваў у сваіх інтэрв'ю ці на прэс-канферэнцыях.

Падчас наведвання Маларыцкага раёна Аляксандр Лукашэнка даручыў аднавіць сістэму раённых аграсервісаў. І зрабіць гэта ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Падобныя арганізацыі мусяць быць арыентаваныя не толькі на сельгасгаспадаркі, "але і на ўвесь раён у цэлым, у тым ліку фермераў, асобных грамадзян".

Падчас наведвання Маларыцкай раённай аграпрамтэхнікі кіраўнік дзяржавы крытыкаваў знешні выгляд і змест вытворчых памяшканняў. Ён загадаў навесці там парадак да 1 студзеня, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі