Лукашэнку падарылі партрэт, створаны з яго ж словаў (фота)

Лукашэнку падарылі партрэт, створаны з яго ж словаў (фота)

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі і калектывамі дзяржаўных СМІ кіраўніку дзяржавы падарылі партрэт, створаны з яго словаў.

Уручыў падарунак старшня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. "Што тычыцца вас, у гэты раз мы вось такі зборны вобраз... Гэты партрэт створаны з слоў, якія вы часцей за ўсё прамаўляеце", — перадае БЕЛТА словы Эйсманта.

Лукашэнка, прымаючы падарунак, пакакетнічаў: "Калі са слоў, то добра. Хоць партрэты ў свой адрас я вельмі дрэнна ўспрымаю. Але са слоў — гэта цікава. Няўжо я столькі нагаварыў?.."

На фота з сустрэчы, праўда, кепска бачна, чым гэты партрэт адрозніваецца ад іншых выяваў Лукашэнкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі