На мінскім чыгуначным вакзале з’явіўся тэрмінал для самаабслугоўвання (фота)

На мінскім чыгуначным вакзале з’явіўся тэрмінал для самаабслугоўвання (фота)

На чыгуначным вакзале станцыі “Мінск-Пасажырскі” з’явіўся тэрмінал для самаабслугоўвання. У ім можна атрымаць білет, набыты праз інтэрнэт. Для таго, каб тэрмінал яго выдаў, трэба ўвесці 14-значны нумар замовы і нумар дакумента, які сведчыць пра асобу і быў пазначаны пры анлайн-пакупцы. Адзначаецца, што новая паслуга прызначана найперш для зручнасці тых, хто аформіў праязны дакумент праз інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі. Тыя пасажыры, якія скарысталіся электроннай рэгістрацыяй, але хочуць мець свае білеты на бланках, таксама могуць раздрукаваць іх у тэрмінале. Аднак зрабіць гэта можна будзе не пазней, чым за гадзіну да адпраўлення цягніка (з пачатковай станцыі маршруту), інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі