На "Гродна Азоце" два супрацоўнікі атруціліся аміякам, яны ў бальніцы

На "Гродна Азоце" два супрацоўнікі атруціліся аміякам, яны ў бальніцы

У пятніцу стала вядома пра здарэнне на "Гродна Азоце". Афіцыйнай інфармацыі не было (яна з'явілася пазней), а неафіцыйная была супярэчлівая. Як піша hrodnaonelove, два супрацоўнікі атруціліся аміякам, яны ў бальніцы ў аддзяленні таксікалогіі. Адзін з іх знаходзіцца ў коме, іншага дапытвалі следчыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, здарэнне адбылося ў адным з цэхаў. Нібыта, "адбылася блакіроўка перадклапанаў на лініі аміяку і выхад прадукту". Падчас рамонту ці абследавання не была адкрыта спецыяльная арматура, з-за чаго калону сінтэзу "сціснула вакуумам". А пацярпелыя якраз спускаліся ў яе для абследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі