Гендырэктар праводзіў нараду, калі яму паведамілі пра здарэнне на "Гродна Азоце"

Гендырэктар праводзіў нараду, калі яму паведамілі пра здарэнне на "Гродна Азоце"

2 верасня гендырэктар Ігар Ляшэнка праводзіў аператыўную нараду, калі яму паведамілі пра здарэнне на "Гродна Азоце". На прадпрыемстве пацярпелі два супрацоўнікі падраднай арганізацыі. Як піша gazeta.azot.by, яны "без папярэдняга афармлення дакументаў і ўзгаднення з кіраўніцтвам цэха "Аміяк-3" прыступілі да ліквідацыі заўваг па выкананні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналагічнага аб'екта падраздзялення". У Бальніцу хуткай меддапамогі пацярпелых завезлі на "уласным медыцынскім аўтамабілі". Пра іх стан паведамляецца толькі, што "здароўе прыбылых знаходзіцца пад строгім кантролем і пры неабходнасці ім у поўнай меры будзе аказана далейшая медычная дапамога".

Выданне адзначае, што намесніку гендырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрыю Габрыельчыку "было даручана асабіста курыраваць дадзеную тэму і падтрымліваць ўвагу медыцынскага персаналу да працэсу рэабілітацыі работнікаў падрадчыка"!

З неафіцыйных крыніц было вядома пра двух пацярпелых на "Гродна Азоце", якія атруціліся аміякам. Адзін з іх нібыта знаходзіцца ў коме.

Пазней у "інфармацыйным паведамленні" "Гродна Азот" распавёў падрабязнасці здарэння. Пацярпелыя — прамысловыя альпіністы, працаўнікі "Будмантажхімабароны" ва ўзросце 39 і 40 гадоў. Яны выпраўлялі "дэфекты" без узгаднення з начальнікам цэха і афармлення дакументаў. Разам з імі быў галоўны інжынер іх прадпрыемства, які атрымаў ад кіраўніцтва цэха "вусныя заўвагі" наконт якасці выкананых працаў. Праз нейкі час прамысловыя альпіністы "адчулі пагаршэнне самаадчування". Іх завезлі ў бальніцу, дзе ім аказалі "комплекс рэабілітацыйных працэдур". Адзін з пацярпелых — у рэанімацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі