Вы тут

На акаўнт у TikTok беларускага ваенкама падпісаліся 340 тысяч чалавек

Руслан Шкодзін / t.me/modmilby

Ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін завёў акаўнт на TikTok, на які падпісалася больша за 340 тысяч чалавек, паведамляе Мінабароны.

Афіцэр вядзе акаўнт з восені 2020 года. Відэа з яго ўдзелам сабралі больш за 7 мільёнаў лайкаў. 

Большасць сюжэтаў пабудаваная ў форме дуэта з будучымі прызыўнікамі. Шкодзін таксама праводзіць стрымы, падчас якіх адказвае на пытанні сваіх падпісчыкаў і развенчвае міфы пра службу ў войску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.