МУС прапаноўвае платную паслугу "негалоснага атрымання інфармацыі"

МУС прапаноўвае негалосна пасачыць за грошы кліента, ілюстрацыйнае фота

МУС прапаноўвае негалосна пасачыць за грошы кліента, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Міністэрства ўнутраных справаў прапануе заняцца негалосным сачэннем — за грошы кліента.

4 сакавіка на Нацыянальным прававым партале з’явіўся тэкст пастановы МУС ад 17 лютага. Дакумент пашырае пералік платных паслуг, якія аказваюцца органамі ўнутраных спраў і ўнутранымі войскамі.

У пераліку платных паслуг з’явіўся новы пункт — "паслугі па распрацоўцы, вырабе, мадэрнізацыі і рамонце сродкаў негалоснага атрымання (фіксацыі) інфармацыі".

Таксама адзін з пунктаў спісу дапоўнены "паслугамі ў галіне камп’ютарнага праграмавання".

Агулам у пераліку пазначаны шырокае кола паслуг, у тым ліку ўдзел у кіназдымках, ветэрынарная дзейнасць, забавы, грамадскае харчаванне, прадастаўленне пражывання, перавозкі ды іншае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.