У Беларусі пачалі рабіць жаночыя пракладкі з бульбы
Жаночыя пракладкі з крухмалу / medlen.by
У Гродне пачалі вырабляць жаночыя пракладкі з бульбы. Незвычайны прадмет гігіены распрацаваў беларускі брэнд Lino.
Замест звыклых сінтэтычных матэрыялаў тэхнолагі выкарысталі біяраскладальны палімер на аснове бульбянога і кукурузнага крухмалу. З расліннай сыравіны зрабілі мікрапорыстую мембрану.
"Яе поры не прапускаюць вадкасць, але дазваляюць праходзіць малекулам пары. Дзякуючы гэтаму матэрыял працягвае "дыхаць", а скура не адчувае так званага "парніковага эфекту", які часта ўзнікае пры кантакце са звычайным пластыкам", — расказваюць стваральнікі.
З натуральных матэрыялаў: лёну і бавоўны — зроблены і верхні слой пракладак. Пасля выкарыстання яны раскладаюцца значна хутчэй за традыцыйныя аналагі.