МУС пракаментавала з'яўленне вясёлкавага сцягу на будынку брытанскай амбасады
"Штучнае раздзіманне тэмы аднаполых адносін дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару"
17 траўня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на сваім сайце пракаментавала з'яўленне вясёлкавага сцягу на будынку брытанскай амбасады ў Мінску. Еўрарадыё ў пятніцу змяшчала фотаздымкі. Праз дзве гадзіны з'явілася рэакцыя міліцыі. У заяве МУС адзначаецца, што "сімвал людзей з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй" з'явіўся "у чарговы раз". Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца 17 траўня, "для нашай краіны значнасці не ўяўляў і не ўяўляе", адзначае МУС.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё