МУС працягвае службовую праверку па факце смерці Ігара Пцічкіна

Пра гэта ў часе наўпроставай тэлефоннай лініі ў “СБ. Беларусь сегодня” паведаміў начальнік Дэпартаменту выканання пакаранняў Сяргей Дарошка, адказваючы на пытанне БелаПАН.

Паводле яго словаў, па факце гібелі арыштаванага ў сталічным СІЗА №1 праводзяць і следчыя органы. “Каб высветліць усё аб’ектыўна, неабходныя вынікі экспертыз, якіх мы чакаем”, — сказаў Дарошка. — Праверкі яшчэ не скончаныя”.

21-гадовы мінчук Ігар Пцічкін быў асуджаны да трох месяцаў адміністрацыйнага арышту да кіраванне аўтамабілем без адпаведных правоў. Адбываць пакаранне ён прыбыў у турму на Валадарскага (СІЗА №1). Літаральна праз трое сутак арышту хлопец памёр.

Сваякі не вераць, што Пцічкін памёр ад сардэчнага прыступу, як сцвярджае кіраўніцтва ізалятару. Яны прадэманстравалі праваабаронцам фатаграфіі, на якіх бачныя вялікія гематомы і пашкоджанні на целе нябожчыка. Сям’я загінулага не хавае сваіх падазрэнняў, што ў смерці хлопца замешаныя супрацоўнікі СІЗА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі