МУС пачаў "крыміналку" на беларускага весляра за ўдзел у палку Каліноўскага
![Павел Шурмей / кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kalinoviec-2003.jpg.webp?itok=806d2h7D)
Павел Шурмей / кадр з відэа
У Беларусі пачалі крымінальную справу на байца палка Каліноўскага, паведамляе прэс-служба МУС.
Гаворыцца, што гэта 46-гадовы мужчына, які пражываў у Гродзенскай вобласці. Ён удзельнічае ў баях за Украіну з сакавіка 2022 года. Прэс-служба МУС прадэманстравала фатаздымкі і відэа байца-каліноўца, прыгразіла завочным судом, але не назвала ягонае імя.
У роліку МУС паказаны вясляр Павел Шурмей. Ён выступаў за Беларусь на летніх Алімпіядах 2004 і 2008 гадоў у чацвярным парным веславанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.