Вы тут

Майстроўня кінадакументалістыкі пройдзе на аграсядзібе ў Пастаўскім раёне

Мерапрыемства адкрыецца 24 жніўня.

Майстроўня кінадакументалістыкі пройдзе на аграсядзібе  “Арт-вёска Каптаруны” ў Пастаўскім раёне. Мерапрыемства арганізуе Асацыяцыя маладых творцаў "Да тэатру", яно пачнецца 24 жніўня. Беларускія і польскія лектары распавядуць пра гісторыю польскага дакументальнага кіно. Гаворка пойдзе і пра ўнікальны падручнік Гражыны Кэндзеляўскай "Дапаможнік кінадакумэнталіста", які перакладзены на беларускую мову.

Кінамайстроўню падтрымала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў рамках праграмы “Незалежная" на 2017-2022 гады і ў рамках праграмы інстытута Адама Міцкевіча “Культурныя масты”.

Больш падрабязна пра Майстроўню кінадакументалістыкі і яе праграму можна пачытаць тут.