Памёр кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі

Юрый Хашчавацкі

Юрый Хашчавацкі / фота з сацсетак

Ва ўзросце 78 гадоў памёр кінарэжысёр і сцэнарыст Юрый Хашчавацкі, адзін з самых вядомых беларускіх аўтараў дакументальнага кіно.

Ён быў аўтарам больш як трыццаці кінафільмаў, многія атрымалі прызы міжнародных фестываляў: "Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім" (1985), "Тут быў Крылоў" (1987), "Сустрэчны пазоў" (1989), "Рускае шчасце" (1992), "Багі сярпа і молата" (2000), "Дажыць да кахання" (2002), "Каўказскія нявольнікі" (2002), "У пошуках ідышу" (2008).

Найбольш вядомая яго стужка — фільм пра Лукашэнку "Звычайны прэзідэнт" (1996), зняты ў жанры палітычнага памфлету.

Таксама вялікі розгалас меў дакументальны фільм "Плошча", прысвечаны прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Хашчавацкі актыўна выступаў супраць рэжыму Лукашэнкі, уваходзіў у апазіцыйную Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.