Вы тут

Лукашэнка вырашыў "узмацніць" КДБ і дадаць яму "новыя функцыі"

Нарада па ўдасканаленні працы КДБ​ / @pul_1

Пра перагляд працы КДБ ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам, дзяржсакратаром Савета Бяспекі Аляксандрам Вальфовічам і старшынём КДБ Іванам Церцелем. Тэма была заяўленая так: "Удасканаленне працы і развіццё Камітэта дзяржаўнай бяспекі".

Лукашэнка адразу заявіў, што "нам патрэбныя не нейкія там лёгкія змены".

Паводле яго слоў, КДБ трэба ўзмацняць наяўныя функцыі. Сярод кірункаў, па якіх трэба "ўзмацніцца", ён назваў выведку, контрвыведку, абарону канстытуцыйнага ладу, антытэрарыстычную дзейнасць. Але трэба, магчыма, "ствараць і новыя, асабліва ў сілу той інфармацыйнай бяспекі, якая павінна быць у краіне, і той гібрыднай вайны, якая разгорнутая не толькі супраць Беларусі", сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.