Лукашэнка і сыны: малодшы апрануты, як тата, а старэйшыя — у іншай спецоўцы

Аляксандр Лукашэнка і ўсе трое яго сыноў удзельнічалі ў суботніку — займаліся добраўпарадкаваннем Трафімавай крыніцы ля аграгарадка Александрыя ў Шклоўскім раёне. Гэта малая радзіма кіраўніка дзяржавы і колькі гадоў таму ён даручыў прывесці мясціны ў парадак.

Адметна, што малодшы сын Лукашэнкі, Мікалай быў апрануты ў такую самую спецоўку, як у бацькі, а старэйшыя сыны — Віктар і Дзмітрый — апранулі іншую працоўную вопратку.