Лукашэнка загадаў нарасціць экспарт бульбы і цукру

Лукашэнка загадаў нарасціць экспарт бульбы і цукру

Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён загадаў аграрыям нарасціць экспарт бульбы і цукру. 31 жніўня кіраўнік краіны наведаў ААТ “Азярыцкі-Агра”, дзе акурат ідзе ўборка бульбы. Яму далажылі, што на беларускія карняплоды ёсць попыт у замежных краінах, у тым ліку ў Сербіі, Македоніі, Узбекістане.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў пра неабходнасць забяспечыць “у першую чаргу сваё насельніцтва” і стварыць стабфонды на наступны год.

Таксама беларускі лідар заклікаў шукаць новыя рынкі збыту на беларускі цукар і загадаў ні ў якім разе не зніжаць яго вытворчасць, але захаваць узровень прыбытковасці хаця б мінулага года.

Падчас візіту ў Смалявіцкі раён Лукашэнку падаравалі лімоннае дрэўца —  у “Азярыцкім-Агра” цяпер спрабуюць вырошчваць нетрадыцыйныя віды прадукцыі, у тым ліку шампіньёны і лімоны, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі