Вы тут

Па факце парушэння Лукашэнкам ПДР “праведзена праверка” і “прынятае рашэнне”

news.vitebsk.cc

Гамяльчук Павел звярнуўся ў ДАІ з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням Аляксандра Лукашэнкі падчас катання на ровары ў Аршанскім раёне і атрымаў дзіўны адказ.

Нагодай для звароту стала нефармальная паездка кіраўніка краіны з сынам Мікалаем. У сеціва трапілі кадры, на якіх бачна, як у пасёлку Балбасава Аршанскага раёна кіраўнік дзяржавы, ведучы ровар у руках, сышоў з тратуара на праезную частку. За яго прыкладам рушылі ўслед і асобы, якія яго суправаджалі.

У гэтых дзеяннях Павел угледзеў парушэнне Правілаў дарожнага руху і звярнуўся па телефоне ў ДАІ Гомеля. Яго «сігнал» прынялі, і 20 чэрвеня мужчына атрымаў па пошце афіцыйны адказ.

abw.by

У лісце гаворыцца, што па факце “праведзеная правека” і “прынятае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У каментары “Нашай Ніве” Павел кажа, што ніколі раней не атрымліваў такіх адказаў. Ён звяртаўся ў ДАІ са скаргамі на злосных парушальнікаў паркоўкі і яму заўсёды прыходзілі лісты з матываванымі адказамі і інфармацыяй, па якім артыкуле парушальніка пакаралі.