Вы тут

Лукашэнка: атрутная нафта трапіла ў "Дружбу" праз расхлябанасць Расіі

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што назаве суму шкоды ад паступлення забруджанай нафты ў нафтаправод “Дружба” пасля рэвізіі беларускіх НПЗ. Ён падкрэсліў, што вельмі негатыўна ацэньвае такую сітуацыю.

“Расхлябанасць і разбоўтанасць на тэрыторыі Расіі (а гэта тысячы кіламетраў) — і вялізная труба была забруджаная атрутнай нафтай, цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — За тыдзень нават трубу, па якой пракачваецца нафта, на 4-5 мм, як кажуць спецыялісты, з’ядае”.

Для Лукашэнкі відавочна, што сума шкоды будзе “вельмі вялікая”. Для яе падліку трэба ацаніць ступень пашкоджання абсталявання нафтаперапрацоўчых заводаў.