Літва думае, як зрабіць паток беларусаў праз мяжу меншым

Мяжа Літвы і Беларусі

Мяжа Літвы і Беларусі / Sputnik

Літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы хацела б, каб у краіну заязджала менш беларусаў і расіян. Зніжэнне патоку людзей, якія перасякаюць мяжу, дазволілі б наладзіць лепшы кантроль за мяжой, лічаць ва ўстанове.

"Калі патокі вялікія, забяспечыць якасны кантроль складана, мы лічым, што адзін з магчымых шляхоў — змяншэнне патоку, каб забяспечыць якасць працэдуры праверкі", – цытуе Delfi начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустама Любаеваса.

Паводле яго словаў, урад хуткім часам павінны абмеркаваць прапановы ў сувязі з падвышэннем якасці кантролю на мяжы. Любаеў лічыць, што калі пакінутыя на беларуска-літоўскай мяжы КПП і не закрыюць, то могуць абмежаваць час працы некаторых з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі