Вы тут

Літоўскія мытнікі паказалі, як адкапалі кантрабанду з Беларусі ў вагоне з друзам

Адкапаная кантрабанда / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі паказалі, як адкапалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў двух вагонах з друзам. Яны правяралі цягнік, які прыбыў з нашай краіны. Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, знойдзеныя цыгарэты ацанілі на суму больш за 200 тысяч еўра. Каб іх дастаць, літоўцам давялося папрацаваць з рыдлёўкай у руках.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый. У траўні кантрабандныя цыгарэты з нашай краіны знайшлі ў чыгуначным кантэйнеры з сухім малаком.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.