Вы тут

Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком

Кантрабанда з Беларусі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у чыгуначным кантэйнеры з сухім малаком. Літоўскія мытнікі днямі знайшлі іх падчас праверкі грузавога цягніка, які прыбыў з нашай краіны. Груз кантрабанды невялікі — 24 скрынкі з цыгарэтамі. Праводзіцца расследаванне, паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый, калі колькасць грузавікоў, цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕС, істотна зменшылася. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў адным з цягнікоў.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.