Лаўроў абвінаваціў Францыю ў парушэнні дыпламатычнай этыкі

Лаўроў абвінаваціў Францыю ў парушэнні дыпламатычнай этыкі

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Францыю ў парушэнні дыпламатычнай этыкі з-за размовы Пуціна і Макрона. Размова, як вядома, адбылася паміж двума прэзідэнтамі за чатыры дні да нападу Расіі на Украіну.

Выступаючы ў сераду на прэс-канферэнцыі са сваім в'етнамскім калегам, Лаўроў выказаў меркаванне, што "дыпламатычная этыка" не прадугледжвае аднабаковай уцечкі такіх запісаў.

"Мы ў прынцыпе вядзем перамовы такім чынам, каб нам ніколі не было сорамна. Мы заўсёды гаворым аб тым, што думаем, і гатовы за гэтыя свае словы адказваць і тлумачыць нашу пазіцыю", — цытуе словы Лаўрова ТАСС.

Шасціхвілінную размову паказалі на французскім тэлеканале France 2 28 чэрвеня. Размова — частка вялікага дакументальнага фільма пра закуліссе Елісейскага палаца. Сама карціна была апублікаваная 30 чэрвеня.

Пасля яе выхаду афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што Парыж парушыў канфідэнцыйнасць перамоваў з Масквой. Яе абурыла, што падчас размовы прысутнічала здымачная група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі