Малдова адклікае амбасадара з Масквы пасля прылёту і выбуху беспілотніка

Амбасадар Малдовы Ліліян Дарый

Амбасадар Малдовы Ліліян Дарый / ТАСС

Малдова адклікае свайго амбасадара ў Маскве Ліліяна Дарыя для кансультацый. Гэта звязана прылётам беспілотніка, які ўпаў і выбухнуў 9 жніўня на поўдні краіны, заявілі ў малдоўскім МЗС. Адначасова ведамства рашуча асудзіла гэты інцыдэнт, перадае zdg.md.

"Рэспубліка Малдова асуджае агрэсіўную вайну Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і яе наступствы для бяспекі нашай краіны і ўсяго рэгіёну", — гаворыцца ў заяве МЗС.

Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы заявіла, што падобныя інцыдэнты таксама адбыліся ў Румыніі, Балгарыі і Польшчы. Гэта, на думку малдоўскіх сілавікоў, сведчыць аб рэгіянальнай рызыцы, а не адзінкавых выпадках.

9 жніўня ў мясцовасці Крокмаз адбыўся магутны выбух, пасля якога пачаўся лясны пажар. На месцы здарэння былі знойдзеныя фрагменты баявога дрона. Паводле звестак паліцыі, пры выбуху і пажары пацярпелых не было. Аднак абломкі пашкодзілі дахі і прыбудовы жылых дамоў.

Малдова адклікае амбасадара з Масквы пасля прылёту і выбуху беспілотніка
У Малдове выбухнуў заляцелы беспілотнік / Facebook/ Consiliul Raional Ștefan Vodă
Малдова адклікае амбасадара з Масквы пасля прылёту і выбуху беспілотніка
У Малдове выбухнуў заляцелы беспілотнік / Facebook/ Consiliul Raional Ștefan Vodă

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.